
🇧🇾Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
🇧🇾Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сучасным і будучыняй.
🇧🇾Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова, жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная!
🇧🇾Родная мова з’яўляецца асновай радаводу, злучае наш род і сям’ю.
🇧🇾Мова забяспечвае нашу непаўторнасць, гістарычную памяць, культуру.