Нагадаем, что на фестываль “Фальклорная талака”, які адбыўся ў Барысаве, прыехалі больш за 20 аматарскіх фальклорных дзіцячых і дарослых калектываў, выканаўцаў народнай песні, танцораў і музыкантаў з разнастайнымі каляндарна-абрадавымі, песеннымі і побытавымі танцавальнымі праграмамі з розных куточкаў Міншчыны і амаль паўсотні вышывальшчыц, якія прывезлі на конкурс свае хатнія калекцыі вырабаў: ручнікі і сурвэткі, лялек і сувеніры і многае іншае. Яны паказвалі свае майстэрства і творчасць кампетэнтнаму журы.
Як стала вядома, нашы майстрыхі з Забашавіцкага СДК на “Чароўных пяльцах” заваявалі шмат узнагарод.
Так, Таіса Дзямідчык стала лепшай у намінацыі “Лепшае аздабленне фрагмента сучаснага кампанента адзення з выразным націянальным характарам”, Ніна Дубень — за адпаведнасць мясцовым традыцыям вышыўкі, Таццяна Сітнік — у намінацыі “Дыяпазон валодання тэхнікамі традыцыйнай вышыўкі”.
Таццяна Дзяменцьева заняла другое месца ў намінацыі “Лепашае аздабленне фрагмента кашулі , фартуха ці іншага традыцыйнага кампанента адзення”.
Людміла Карпоўская заваявала трэццяе месца за лепшае аздабленне фрагмента традыцыйнага рушніка, Аліна Шабан і Анастастасія Шабан — за адпаведнасць мясцовым традыцыям вышыўкі.
Прыз у намінацыі “Самы малодшы ўдзельнік” атрымала Марыя Мароз з аграгарадка Забашавічы.
Што датычыцца фестывалю “Фальклорная талака”, у намінацыі “Традыцыйныя святы і абрады” пераможцам стаў фальклорны ансамбль “Вяргіня” Карсакавіцкага СДК (кіраўнік Валянціна Хаценчык). Дарэчы, самай старэйшай выканаўцы песень і прыпевак “Вяргіні”, Аляксандры Васільеўне Герасімовіч у гэтым годзе споўніцца 90 гадоў. З яе напарнікам па спевах Паўлам Паўлавічам Забалоцкім яны ездзяць на рэпетыціі з вескі Лісіно. Ён трохі маладзейшы за яе – 79 гадоў.
Віншуем нашых таленавітых землякоў з перамогай!
227 всего, 2 сегодня